Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 25 сьнежня: Каляды, дзень нараджэньня Віталя Сіліцкага


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Вернікі сьвяткуюць Каляды — Божае Нараджэньне — паводле Грэгарыянскага календара.

Менск, шэсьце Дзядоў Марозаў і Сьнягурак ад ёлкі на Кастрычніцкай плошчы. Сёлета ў шэсьці возьмуць удзел больш за 500 герояў дзіцячых казак, фільмаў і мультфільмаў. Пачатак у 11 гадзінаў.

Менск, клюб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62), Калядны фэст 2014, з удзелам рок гуртоў Стары Ольса, Litvintroll, Znich, Irdorath, Гістрыён. Пачатак у 17 гадзінаў

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

336 — у Рыме адбылося першае дакумэнтальна засьведчанае сьвяткаваньне Калядаў

800 — Карл Вялікі каранаваўся як імпэратар Рымскае імпэрыі

1741 — Андэрс Цэльсій вынайшаў шкалу вымярэньня тэмпэратуры

1979 — пачатак уводу савецкіх войскаў у Аўганістан

1980 — у Менску ўлады разагналі калядную працэсію, якую зладзілі студэнты зь «Беларускай Майстроўні»

1989 — расстрэл румынскага дыктатара Нікалае Чаўшэску і ягонай жонкі

1991 — Міхаіл Гарбачоў пакінуў пасаду прэзыдэнта СССР

З прычыны сытуацыі, якая склалася, са стварэньнем Садружнасьці незалежных дзяржаваў я спыняю сваю дзейнасьць на пасадзе прэзыдэнта СССР.

Міхаіл Гарбачоў, з прамовы 25 сьнежня 1991 году

У гэты дзень нарадзіліся:

1891 — Уладзіслава Луцэвіч, беларуская літаратуразнаўца, стваральніца музэю Я.Купалы, жонка Я.Купалы

1918 — Зінаіда Канапелька, народная артыстка Беларусі

1936 — Лілія Давідовіч, народная артыстка Беларусі

1972 — Віталь Сіліцкі, беларускі палітоляг, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS).

Не існуе нацыянальных інтарэсаў, ёсьць інтарэсы групаў, якія прысвойваюць сабе права гаварыць ад імя нацыі.

Віталь Сіліцкі

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

25 сьнежня 1980 у савецкім Менску адбылося першае публічнае калядаваньне

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG