Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьявіцца сумесны з Украінай тэлеканал


Пра гэта Аляксандар Лукашэнка дамовіўся зь Пятром Парашэнкам падчас сустрэчы ў Кіеве.

У Беларусі будзе створаны сумесны з Украінай тэлеканал. Такой дамоўленасьці дасягнулі прэзыдэнты Беларусі і Ўкраіны Аляксандар Лукашэнка і Пятро Парашэнка ў Кіеве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«У нас такі вопыт ужо ёсьць. З нашымі каналамі працуюць сумесна тры ці чатыры расейскіх. Чаму мы з Украінай ня можам стварыць такое сумеснае супрацоўніцтва», — сказаў Лукашэнка.

«Таму трэба гэта не забыць і зрабіць. Трэба вызначыць канал у Беларусі», — дадаў палітык.

«Мы даўно казалі пра тое, што беларусы маюць права ведаць розныя пункты гледжаньня, і было б нядрэнна, калі б адзін з інфармацыйных каналаў Украіны меў магчымасьць трансьлявацца на тэрыторыі Беларусі», — адзначыў Пятро Парашэнка. Ён дадаў, што ўжо паставіў адпаведную задачу міністру інфармацыйнай палітыкі.

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG