Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мех не адкідвае ідэі вылучацца на прэзыдэнта


Алесь Мех дае інтэрвію
Алесь Мех дае інтэрвію

Сёньня ў гатэлі «Вікторыя» адбыўся Ўсебеларускі кангрэс за незалежнасьць. Кангрэс адкрыў старшыня ТБМ Алег Трусаў, які сказаў, што галоўнай задачай будзе прыняць сёньня маніфэст аб незалежнасьці нашай краіны. Выступілі таксама Радзім Гарэцкі, Алена Анісім, Мечыслаў Грыб ды іншыя.

Найбольш працяглай і цікавай было выступленьне сябра аргкамітэту кангрэсу Аляксандра Меха. Ён прапанаваў стварыць аргкамітэт аб стварэньні Руху за незалежнасьць Беларусі. Ён патлумачыў гэта тым, што кіраўнікі ўсіх апазыцыйных палітычных партыяў фактычна вычарпалі свой патэнцыял, замест працы з насельніцтвам яны езьдзяць па Брусэлях. Апору для руху спадар Мех прапануе шукаць у рэгіёнах, менавіта там, у адрозьненьне ад Менску, дэмакратычныя сілы кансалідуюцца і супольна вядуць барацьбу з рэжымам.

Аляксандар Мех паведаміў, што яму паступіла прапанова вылучыць сваю кандыдатуру ў якасьці кандыдата на прэзыдэнта Беларусі. Мех сказаў, што раздумвае цяпер над гэтай прапановай.

Аляксандар Мех лічыць, што ісьці на выбары дэмакратычным сілам можна будзе толькі пры адной умове: калі ў сьпісе патэнцыйных кандыдатаў ня будзе Аляксандра Лукашэнкі. Калі ж прозьвішча Лукашэнкі будзе зноў у выбарчых бюлетэнях, то тады дэмакратычнай супольнасьці патрэбна разам байкатаваць выбары.​

Паводле арганізатараў, Усебеларускі кангрэс за незалежнасьць мае аб’яднаць як мага больш прыхільнікаў сувэрэнітэту. ​Маніфэст у абарону незалежнасьці Беларусі, які падрыхтавалі ініцыятары, стане, на іх думку, дакумэнтам, які аб’яднае тысячы прыхільнікаў і абаронцаў беларускай дзяржаўнасьці. У аргкамітэце кангрэсу працуюць такія асобы як Алег Трусаў, Уладзімер Колас, Алена Анісім, Міхаіл Пастухоў ды іншыя

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG