23 сьнежня на сэсіі Рады калектыўнай бясьпекі АДКБ маюць сустрэцца прэзыдэнты Армэніі, Беларусі, Казахстана, Кіргізстана, Расеі і Таджыкістана.
Старшынства ў арганізацыі пяройдзе да Рэспублікі Таджыкістан — паведамляе прэсавая-служба Крамля.
Таксама адбудзецца паседжаньне Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады, падчас якога будуць прынятыя рашэньні адносна функцыянаваньня Эўразійскага эканамічнага саюза з 1 студзеня 2015 году. Аляксандр Лукашэнка быў з працоўным візытам у Маскве ў траўні 2014.