Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сыднэі вызваленыя ўсе закладнікі

абноўлена

У Сыднэі (Аўстралія) у ходзе штурму кавярні, у якім трымалі закладнікаў, два чалавекі забітыя і трое цяжка параненыя.

Аб гэтым перадае СNN са спасылкай на аўстралійскае тэлебачаньне.

Яшчэ 7 чалавек выйшлі з памяшканьня кавярні.

У выніку апэрацыі паліцыянтаў ў кавярні Сыднэя забілі захопніка – раней яго ідэнтыфікавала паліцыя. Гэта - Ман Харон Маніс з Ірану, які атрымаў у Аўстраліі статус палітычнага уцекача. Раней яму былі прад'яўленыя абвінавачваньні ў сэксуальным гвалце: на момант нападу ён знаходзіўся на волі, бо яго адпусьцілі пад заклад. Маніс быў таксама прызнаны вінаватым у рассыланьні абразьлівых і пагрозьлівых лістоў сем’ям аўстралійскіх вайскоўцаў, якія загінулі за межамі краіны.

Таксама вядома, што ў перастрэлцы ў кавярні забілі аднаго з закладнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG