Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 16 сьнежня: Дзень незалежнасьці Казахстана, візыт кіраўніцы зьнешняй палітыкі Эўразьвязу ў Кіеў


Флаг Казахстана
Флаг Казахстана

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Нацыянальным прэсавым цэнтры — прэсавая канфэрэнцыя пасла Казахстану Ергалі Булегенава, прысьвечаная дню незалежнасьці гэтай краіны. Пачатак у 11 гадзінаў.

У офісе АГП (вул. В. Харужай, 22-1701) пройдзе пасяджэньне экспэртнага клюбу на тэму «Антыкарупцыйная плятформа як адказ на выклікі сыстэмы». У абмеркаваньні возьмуць удзел эканамісты Леанід Заіка і Мікіта Бяляеў, старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла. Пачатак у 11.30.

У офісе Беларускай партыі «Зялёных» (пр-т Машэрава 17, офіс 607) — публічная лекцыя антыядзернага актывіста Ясухіра Ігарашы «Японія: жыцьцё пасьля Фукусімы». Пачатак у 18 гадзінаў.

У рамках кампаніі «Народны рэфэрэндум» адбудуцца чарговыя грамадзкія слуханьні на тэму «Замежныя вайскоўцы на нашай зямлі, Беларускія вайскоўцы — у „гарачых кропках“ у замежжы. Ці патрэбна гэта Беларусі?». Месца правядзеньня — офіс Партыі БНФ (вул Чарнышэўскага, 3-39). Пачатак у 18 гадзінаў.

У крэатыўнай прасторы ЦЭХ (пр-т Незалежнасьці, 58, корп. 6) праходзіць выстава «Яны». Праект падрыхтаваў і прэзэнтуе Цэнтар дакумэнтальнай фатаграфіі пры расейскім Сахараўскім цэнтры. На выставе экспануюцца здымкі, прысьвечаныя жыцьцю замежных рабочых- мігрантаў у Расеі за апошнія гады.

Кіеў, візыт кіраўніцы зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Фрэдэрыкі Магерыні ва Ўкраіну.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1388 — першая згадка Маладэчна ў пісьмовых крыніцах.

1918 — у Вілейцы было абвешчана пра стварэньне Літоўскай савецкай рэспублікі. Такім чынам бальшавікі ўтваралі паўсюль прамаскоўскія ўрады, бо імкнуліся запабегчы ўзьнікненьню незалежных рэспублік.

1951 — быў створаны Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку — адна з найбольш значных культурных установаў беларускае эміграцыі.

1986 — у Алма-Аце адбыўся масавы выступ моладзі супраць рашэньня пленуму ЦК КПК, на якім першым сакратаром ЦК быў прызначаны рэкамэндаваны Масквой Генадзь Колбін. Пазьней быў вылучаны лёзунг «самавызначэньня», супраць маніфэстантаў ужылі сілу, некалькі чалавек былі забітыя. У студзені 1987 году Пленум ЦК КПСС назваў падзеі ў Алма-Аце «праявай казахскага нацыяналізму».

1989 — Масавыя выступленьні ў горадзе Тымішаара, пачатак антыкамуністычнай рэвалюцыі ў Румыніі.

1991 — Казахстан абвясьціў незалежнасьць.

2011 — адбыўся расстрэл мітынгу нафтавікоў у Казахскім горадзе Жанаазэн. Паводле афіцыйных зьвестак, загінулі 17 чалавек, паводле неафіцыйных — 90.

У гэты дзень нарадзіліся:

1770 — Людвіг ван Бэтховэн, нямецкі кампазытар.

1905 — Мікалай Сярдобаў, беларускі опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі

1909 — Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік.

1917 — Артур Кларк, англійскі пісьменьнік, вучоны, футуроляг і вынаходнік

Калі заслужаны, але сталага веку навуковец кажа, што нешта магчыма, ён амаль напэўна мае рацыю. Калі ж ён кажа, што нешта немагчыма, ён амаль напэўна памыляецца.

Артур Кларк

1939 — Алег Бембель, беларускі філёзаф, паэт, публіцыст, дысыдэнт, праваслаўны манах.

1946 — Сяргей Законьнікаў, беларускі паэт, журналіст, публіцыст.

У тым, што страхам край заліты,

Ёсьць частка і маёй віны.

Прыходзяць вершы, як малітвы,

Але бясьсільныя яны.

Радок балючы кроў усьпеніць,

Ён здольны верыць і любіць...

І ўсё ж вісіць віны скляпеньне,

Якое словам не прабіць.

Сяргей Законьнікаў

1955 — Слава Корань, гітарыст і вакаліст, лідэр рок-гурта «Ўліс».

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

Бомба з Парыжу 16 сьнежня 1946 Крыстыян Дыёр адкрывае свой Дом моды ў Парыжы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG