Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінаградаў: Менск-Акрэсьціна-Менск-Беразіно

Актывіста моладзевага крыла кампаніі "Гавары праўду" Паўла Вінаградава прэвэнтыўна затрымліваюць перад кожнай больш-менш важнай падзеяй у Менску. Зь 2011 году ён правёў на Акрэсьціна больш за 200 сутак.

12 сьнежня жонка Паўла Сьвятлана адвезла яго ў роднае Беразіно. Там Павал зьбіраецца застацца ў бацькавай хаце да 25 кастрычніка. Увесь гэты час ён будзе знаходзіцца пад наглядам Бярэзінскай міліцыі.

Павал Вінаградаў быў асуджаны па справе аб масавых непарадках у Менску 19 сьнежня 2010 году да чатырох гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. У 2011 годзе быў вызвалены пасьля ўказу Аляксандра Лукашэнкі. З таго часу знаходзіцца пад прэвэнтыўным наглядам.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG