Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах затрымалі актывіста Зьмітра Палойку. Прычыны затрыманьня невядомыя


Зьміцер Палойка
Зьміцер Палойка

У Баранавічах праваахоўныя органы затрымалі актывіста Зьмітра Палойку, — паведамляе «Вясна». Даведацца што-небудзь аб гэтай справе ў Зьмітра было немагчыма, ён быў недаступны. У гарадзкой міліцыі толькі паведамілі, што ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня (ІЧУ), іншай інфармацыі не давалі.

— Справа гэтая вельмі складаная і дэлікатная. Апошнія паўгады Зьміцер Палойка быў ва Украіне, і як толькі ён прыехаў на вакзал у Баранавічы, то адразу быў затрыманы. Праз знаёмых я даведаўся, што на яго быў складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства, і Баранавіцкі гарадзкі суд прызнаў яго вінаватым і пакараў 10 суткамі арышту, якія ён цяпер адбывае ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Але чаму за дробнае хуліганства міліцыя выклікае і дапытвае ўсю радню, забараняе ім пакідаць Баранавічы? У гэтай справе шмат незразумелага, і мы будзем яе адсочваць, — паведаміў праваабаронца Сяргей Гоўша.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG