Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 сьнежня: дзень памяці Сахарава, падарожжы, імша, рандэву, хакей


Андрэй Сахараў
Андрэй Сахараў

Бліц-агляд падзеяў і датаў дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

«Куфэрак пажарожжаў» прапануе знаёмства з помнікамі найменшага беларускага гораду Дзісны. Удзел па папярэднім запісе па тэл.: (29) 169-48-11, 111-73-32.

У Ракаве згадаюць былога пробашча мясцовай каталіцкай парафіі кс. Яна Такарскага з нагоды 40-годзьдзя яго сьмерці. Імша а 10-й гадзіне пройдзе з удзелам Мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусэвіча. Кс. Такарскі ў пасьляваенны час быў двойчы асуджаны да лягераў, адбываў пакараньне ў Інце. Фармулёўка аднаго з прысудаў гучала так: «Упарты ў веры: вучыў дзяцей рэлігіі, а, ня змогшы пераканаць, прывабліваў іх цукеркамі».

У Тэатры беларускай драматургіі — Каляднае рандэву — беларуска-францускі тэатралізаваны канцэрт з паказам моды маладых беларускіх дызайнэраў (Менск, Крапоткіна, 44, пачатак а 19-й).

У «Мінск Арэне» пройдзе матч Кантынэнтальнай хакейнай лігі паміж менскім «Дынама» і казаскай камандай «Барыс», пачатак а 17-й.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1586 — у Беларусі ўпершыню ва Ўсходняй Эўропе зробленае паталягаанатамічнае ўскрыцьцё цела нябожчыка. Тым нябожчыкам быў памерлы за два дні да таго кіраўнік краіны Сьцяпан Батура. Спрабуючы вызначыць прычыну ягонае сьмерці, лекары доўга не маглі прыйсьці да згоды. Таму і было вырашана зрабіць паталягаанатамічнае дасьледаваньне, якое ажыцьцявілі ў каралеўскім замку ў Горадні.

1782 — браты Мангальф’е запусьцілі першы паветраны шар.

1825 — група рэвалюцыйна настроеных расейскіх афіцэраў ладзіць у Санкт-Пецярбургу паўстаньне супраць царызму (паўстаньне сьнежнікаў).

1862 — у Менску было відаць паўночнае зьзяньне. Уладзімер Караткевіч назваў гэтую зьяву «прадвесьцем будучай бітвы», маючы на ўвазе паўстаньне Каліноўскага, якое пачалося праз год.

1939 — Савецкі Саюз выключаны са складу Лігі Нацыяў за напад на Фінляндыю.

1949 — Ерусалім абвешчаны сталіцай Ізраілю.

1957 — у газэце «Літаратура і Мастацтва» зьявіўся артыкул студэнта факультэту журналістыкі БДУ Барыса Сачанкі «Шанаваць родную мову». Гэта быў першы публічны выступ супраць русыфікацыі амаль што за трыццаць гадоў.

2004 — «Беларуская асацыяцыя журналістаў» атрымала Прэмію за свабоду думкі імя А.Сахарова.

2010 — пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта ў Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1503 — Настрадамус, францускі лекар, астроляг і прадказальнік.

1912 — Уладзімер Кароль, беларускі архітэктар, суаўтар праектаў праспэкта Незалежнасьці, манумэнта Перамогі і будынка Галоўпаштамту ў Менску.

У гэты дзень памерлі:

1799 — Джордж Вашынгтон, першы прэзыдэнт ЗША.

1941 — Эдуард Вольтэр, этнограф, аўтар кнігі «Матэрыялы да этнаграфіі латыскага племені Віцебскай губэрні».

1989 — Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца, фізык, адзін з стваральнікаў вадароднай бомбы. Напярэдадні 25-й гадавіны ад гэтага дня ў Ніжнім Ноўгарадзе, дзе акадэміў жыў у палітычнай ссылцы, адкрыты помнік Сахараву. Улады Масквы таксама заяўляюць, што салідарныя з ідэяй усталяваць помнік ахвярам палітычных рэпрэсій на праспэкце Сахарава.

Каляндар Бахарэвіча

14 сьнежня 1503 нарадзіўся Настрадамус

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG