Праваабарончы цэнтар «Вясна» пачынае цыкл уласных відэапраграм «Кухня TV».
У анонсе перадач анансуецца «Кухня я TV» як месца для сустрэч прыхільнікаў і аднадумцаў, як пляцоўка для шчырых і набалелых выказваньняў, як спосаб выпрацоўкі рэцэптаў сумесных дзеянняў у сучасных варунках. Вясноўская «Кухня TV» — гэта перш за ўсё «круглыя сталы» з удзелам беларускіх праваабаронцаў, прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасьці, абмеркаваньні актуальных і насьпелых у грамадзтве праблем. Адзін зь ініцыятараў і ўдзельнікаў відэапраекту «Кухня TV» намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч зазначыў з гэтай нагоды:
«Кухня яшчэ з савецкіх часоў зьяўляецца сымбалем валам нон-канфармізму і ўнутранай эміграцыі. Але мы не эмігранты, мы не староннія і бязьдзейсныя назіральнікі за тым, што адбываецца ў нашай краіне, па меры магчымасьцяў мы спрабуем ўплываць на беларускае грамадзтва, актыўна супрацоўнічаем з міжнароднымі арганізацыямі, заклікалі і заклікаем беларускія ўлады кіравацца міжнароднымі абавязацельствамі, якія яны ўзялі на сябе ў галіне правоў чалавека».