Робэрт Бедрань выйграў выбары ў Слупску ў другім туры 30 лістапада, атрымаўшы 57% галасоў.
Бедрань, які да абраньня мэрам быў дэпутатам Сэйму, стаў першым у гісторыі Польшчы парлямэнтарам, як адкрыта прызнаецца да гомасэксуальнай арыентацыі.
Сёлета вядомы польскі тыднёвік «Палітыка», на аснове рэйтынгавага апытаньня сярод журналістаў, назваў Робэрта Бедраня адным зь 10 найлепшых польскіх дэпутатаў, падкрэсьліваючы ягоную працавітасьць, асабістую культуру і вялікі ўклад у працу Сэймавай камісіі па справядлівасьці.