Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кніга Паўла Севярынца «Люблю Беларусь» выйшла па-чэску


Павал Севярынец і Сьвятлана Вранава
Павал Севярынец і Сьвятлана Вранава

На праскіх прэзэнтацыях будзе прысутнічаць аўтар, а таксама вядучыя чэскія палітыкі — Карэл Шварцэнбэрг, Павал Белабрадэк, Ярамір Шцеціна, Павал Свобада.

11 і 12 сьнежня ў Празе прэзэнтуюць кнігу Паўла Севярынца «Люблю Беларусь», перакладзеную на чэскую мову Сьвятланай Вранавай.

Як паведамляе Крыніца.info, да выданьня спрычыніліся беларуская суполка «Пагоня», чэскі ПЭН-цэнтар, Рады БНР, мэрыя Прагі, грамадзкія арганізацыі і чэскія хрысьціянскія дэмакраты.

Прэзэнтацыя пройдзе з удзелам аўтара і перакладчыцы, а таксама лідэраў беларускай эміграцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG