Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На расейскім фондавым рынку працягваецца абвал, рубель абясцэньваецца далей


Расейскі фондавы рынак далей абнаўляе шматгадовыя мінімумы — на фоне патаньненьня нафты і дэвальвацыі рубля.

Раніцай 9 сьнежня індэкс РТС згубіў больш за 2% і знаходзіцца каля ўзроўню 850 пунктаў. Гэта адбываецца пасьля таго, як 8 сьнежня гэта фондавы індыкатар страціў больш за 4%.

Гістарычны максымум індэкс РТС паказаў у траўні 2008 года, калі дасягнуў ўзроўню 2498 пунктаў. У разгар глябальнага крызысу ў студзені 2009 года ён зьнізіўся да 500 пунктаў, але ў 2011 годзе дасягнуў новага шматгадовага рэкорду — 2143 пункта.

Расейская валюта зноў знаходзіцца паблізу гістарычных мінімумаў. За даляр на расійскай біржы даюць каля 54 рублёў 30 капеек, за эўра — каля 66 рублёў 90 капеек.

Гэтыя падзеі адбываюцца на фоне санкцый, уведзеных Захадам супраць Расеі з-за анэксію Крыма і падтрымку Масквою прарасейскіх сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG