Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка заклікае да новай менскай сустрэчы па Данбасе


Прэзыдэнт Пётр Парашэнка заявіў у нядзелю, што паседжаньне Трохбаковай кантактнай групы па рэалізацыі мірнага пляна на ўсходзе Ўкраіны павінна адбыцца як мага хутчэй, каб ўжо 9 сьнежня дамагчыся спыненьня агню.

Пра гэта паведаміла прэсавая служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Парашэнка гаварыў пра гэта і аб каардынацыі далейшых дзеяньняў для рэалізацыі мірнага пляну ў ходзе сустрэчы са спэцыяльным прадстаўніком старшыні АБСЭ Хайдзі Тальявіні.

Прадстаўніца АБСЭ, са свайго боку, адзначыла, што раней дасягнутыя на такіх сустрэчах кантактнай групы Менскія дамоўленасьці, а менавіта пратакол ад 5 верасьня і мэмарандум ад 19 верасьня, зьяўляюцца асновай для мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі на Данбасе, і іх павінны выконваць усе бакі.

Новая сустрэча Трохбаковай кантактнай групы пры ўдзеле прадстаўнікоў Украіны, Расе і АБСЭ заплянаваная ў Мінску на 9 сьнежня. На папярэдніх такіх сустрэчах таксама прысутнічалі прадстаўнікі данецкіх і луганскіх сэпаратыстаў. Але данецкія сэпаратысты ўжо заявілі, што да 9 сьнежня не пасьпеюць ўзгадніць шэраг важных пытаньняў «са сваім кіраўніцтвам», і сустрэча, на іх думку, павінна адбыцца не раней чым 12 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG