Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэмны шансон па-беларуску ў выкананьні Вайцюшкевіча — на цырымоніі ўручэньня прэміі Аляхновіча


Belarus - Francisak Alachnovich prize, banner

10 сьнежня а 18-й гадзіне ў менскай Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3-39) адбудзецца цырымонія ўганараваньня ляўрэатаў літаратурнай прэміі Францішка Аляхновіча за творы, напісаныя ў зьняволеньні.

Сярод намінантаў сёлетняй прэміі: Наста Азарка, Алесь Бяляцкі, Аляксандар Буд-Гусаім, Зьміцер Дашкевіч, Ігар Міхнавец, Фелікс Пекер, Павал Севярынец, Аляксандар Фядута, Ірына Халіп.

Падчас цырымоніі адбудзецца канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча і прэзэнтацыя яго праекту турэмнага шансону па-беларуску «Варанок». Уваход вольны.​

Прэмія імя Францішка Аляхновіча заснаваная ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам і Радыё Свабода. Тэматыка твораў, якія могуць прэтэндаваць на прэмію, ніякімі патрабаваньнямі не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакумэнтальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, гэтак і ў рукапісах, створаныя ў зьняволеньні і дасланыя на працягу году. Права намінацыі маюць таксама ўсе сябры ПЭН-Цэнтру.

Журы традыцыйна вызначае пераможцу і абвяшчае вынікі 10 сьнежня, у міжнародны Дзень правоў чалавека.

Арганізатары плянуюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сытуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але маюць спадзеў, што яна як найхутчэй страціць сваю актуальнасьць.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG