Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 сьнежня. У Віцебску «Рок за катоў», а ў Менску стартуе #беларускаястужка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У менскім офісе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца круглы стол, прысьвечаны далучэньню Беларусі да Балёнскага працэсу ў адукацыі. Пачатак а 12-й гадзіне.


У Мармуровай залі Менскага палацу дзяцей і моладзі пройдзе моладзевы фэстываль "ВТеме. Visual". Падчас фэстывалю адбудуцца майстар-клясы па дэкаратыўнай творчасьці і фатаграфіі, выступяць артысты з жывой музыкай. Пачатак а 14.30.


У Нацыянальным мастацкім музэі адбудзецца лекцыя ў залі выставы «Уратаваныя каштоўнасьці». Загадчыца аддзелу старабеларускага мастацтва раскажа пра дзейнасьць музэю па ўратаваньні помнікаў сакральнага мастацтва ў 1970-я гады. Пачатак а 16-й гадзіне.

У Віцебску па адрасе парк імя Фрунзэ, 1, пройдзе дабрачынны канцэрт
«Рок за катоў». Пачатак а 16-й гадзіне.

6 снежня акцыяй «Пазнач сябе беларусам» стартуе грамадзкая кампанія #беларускаястужка. У межах першай акцыі маюць раздаць 5 тысяч мэтраў стужкі з беларускім арнамэнтам у 100 мабільных і стацыянарных пунктах Менску.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1768 – надрукаванае першае выданьне Энцыкляпэдыі Брытаніка.

1926 – адбылося другое ўзбуйненьне БССР, да складу якой былі далучаныя Гомельскі і Рэчыцкі паветы расфармаванай Гомельскай губэрні.

1971 – Пакістан разарваў дыпляматычныя адносіны зь Індыяй пасьля таго, як апошняя прызнала Банглядэш.

У гэты дзень нарадзіліся:

1520 – Барбара Радзівіл, каралева польская і вялікая княгіня літоўская.

1800 – Язэп Ходзька, беларускі геадэзіст і тапограф.

1933 – Зінаіда Мажэйка, беларускі этнамузыказнаўца.

У гэты дзень памерлі:

1736 – Юзаф Тадэвуш Агінскі, палітычны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1921 – Мікалай Янчук, беларускі і ўкраінскі навуковец-славіст, гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнаўца.

ЁСЬЦЬ НАГОДА


Фінляндыя – Дзень незалежнасьці. У 1917 годзе Фінляндыя абвясьціла незалежнасьць ад Расеі.

Гішпанія – Дзень Канстытуцыі. У 1978 годзе гішпанцы на рэфэрэндуме зацьвердзілі дэмакратычную канстытуцыю краіны пасьля амаль 40 гадоў дыктатуры.

Каляндар Бахарэвіча

6 сьнежня 1954 Набокаў дапісвае «Лаліту»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG