Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваная журналістка азэрбайджанскай службы Радыё Свабода


Хадіджа Ісмайлава
Хадіджа Ісмайлава

У Баку рашэньнем суда Сабаільскага раёну на два месяцы арыштаваная журналістка азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Хадіджа Ісмайлава.

Яна арыштаваная па справе журналіста Турала Мустафаева, які спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам. Ісмайлаву абвінавачваюць у давядзеньні Мустафаева да самагубства.

Ісмайлава была выкліканая ў раённы суд 5 сьнежня.

Па іншай справе Ісмайлава абвінавачваецца ў распаўсюдзе праз сацсеткі дакумэнта, якія паказвае, што спэцслужбы Азэрбайджана выкарыстоўвалі відэазапісы з сэксуальнымі сцэнамі, каб шантажаваць актывістаў апазыцыі і прымушаць іх даносіць пра іншых апазыцыянэраў.

4 сьнежня кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Азэрбайджана Раміз Мехціеў публічна абвінаваціў Ісмайлаву ў здрадзе і назваў супрацоўнікаў Радыё Свабода замежнымі шпіёнамі.

Ісмайлава разглядае юрыдычная ціск на яе як частку больш шырокай спробы падаўленьня шырокіх слаёў грамадзянскай супольнасьці з боку ўраду Азэрбайджана. Яна вядомая сваімі публікацыямі пра бізнес-інтарэсы сям’і прэзыдэнта Ільхама Аліева.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG