Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэп ЗША: расейская прапаганда і хлусьня пра Ўкраіну дасягнулі «неверагодных маштабаў»


Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Мары Харф на брыфінгу ў Вашынгтоне адзначыла «неверагодныя маштабы расейскай прапаганды», у якой прысутнічае і адкрытая хлусьня.

Усе вышэйпералічаныя дзеяньні, падкрэсьліла Харф, зьяўляюцца прамым парушэньнем міжнародных законаў.

«Таму адносіны, якія мы маем сёньня — гэта вынік выбару Расеі пайсьці па гэтым шляху», — заявіла Харф, дадаўшы пры гэтым, што калі б Масква абрала іншы шлях, то і «адносіны сёньня былі б іншыя».

Адказваючы на пытаньне аб пашырэньні вяшчаньня на ўкраінскай і расейскай мовах у рамках рэзалюцыі, якая заклікае да барацьбы з расейскай прапагандай, Харф сказала, што Дзярждэпартамэнт не разглядае гэты заклік заканадаўцаў ЗША як барацьбу за ўплыў.

«Гэта не барацьба за ўплыў. Гэта барацьба за народ Украіны і ўвесь рэгіён, выкліканая неабходнасьцю казаць праўду аб тым, што адбываецца на месцы. Мы назіраем неверагодныя маштабы расейскай прапаганды: па большай частцы адкрытай хлусьні, але і неверагодных скажэньняў таго, што адбываецца», — склала Мары Харф.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG