ПАДЗЕІ ДНЯ
У Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры адбудзецца пяты Фэстываль нефармальнай адукацыі. У фэстывалі бяруць удзел прадстаўнікі адукацыйных установаў Беларусі, СНД і краінаў Эўропы. Пачатак а 9-й гадзіне.
У менскім гатэльным комплексе «Алмаз» адбудзецца зьезд Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП). Пачатак а 10-й гадзіне.
У менскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» пачнецца выстава Transition. На ёй будуць дэманстраваць творы сучасных фатографаў з усяго сьвету, якія актыўна выкарыстоўваюць мабільныя тэхналёгіі. Адкрыцьцё а 19-й гадзіне. Уваход вольны.
У актавай залі Інстытуту імя Гётэ ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Ёнаса Люшэра «Вясна барбараў» у перакладзе на беларускую мову. Уваход вольны. Пачатак а 19-й гадзіне.
ЁСЬЦЬ НАГОДА
Міжнародны дзень валянтэраў.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1484 — Папа Рымскі Інакенцій VIII выдаў булу, якая паклала пачатак паляваньню на ведзьмаў па ўсёй Эўропе.
1492 — Хрыстафор Калюмб дасягнуў вострава Гаіці.
1936 — прынятая сталінская канстытуцыя СССР.
1965 — на Пушкінскай плошчы ў Маскве адбыўся Мітынг галоснасьці — першая публічная акцыя савецкіх дысыдэнтаў.
1994 — на нарадзе кіраўнікоў краінаў АБСЭ Вялікабрытанія, ЗША і Расея гарантавалі Беларусі, Казахстану і Ўкраіне бясьпеку і тэрытарыяльную цэласнасьць.
У гэты дзень нарадзіліся:
1803 — Фёдар Цютчаў, расейскі паэт.
1867 — Юзэф Пілсудзкі, польскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, першы кіраўнік адроджанай Польшчы.
1901 — Уолт Дыснэй, амэрыканскі мультыплікатар.
1947 — Алесь Разанаў, беларускі паэт і перакладчык.
У гэты дзень памерлі:
1791 — Вольфганг Амадэй Моцарт, аўстрыйскі кампазытар.
1870 — Аляксандар Дзюма-бацька, францускі пісьменьнік.
1925 — Уладзіслаў Рэймант, польскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1926 — Клёд Манэ, францускі мастак, пачынальніка імпрэсіянізму.
1992 — Мікалай Ігнатовіч, першы генэральны пракурор незалежнай Рэспублікі Беларусі. Ігнатовіч падтрымліваў дэмакратычны рух у краіне ў часы перабудовы і сам быў падтрыманы БНФ на выбарах у апошні Вярхоўны Савет СССР.
2008 — Патрыярх Расейскай Праваслаўнай царквы Аляксій ІІ.
Календар Бахарэвіча
5 сьнежня 1484 папа Інакенці VIII выдае булу супраць ведзьмаў