Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія далучылася да Эўразійскага эканамічнага зьвязу


Вынікі галасаваньня
Вынікі галасаваньня

Парлямэнт Армэніі пераважнай большасьцю галасоў ратыфікаваў дамову ад далучэньні да Эўразійскага эканамічнага зьвязу.

«За» прагаласавалі 103 дэпутаты, сем былі супраць, яшчэ адзін устрымаўся. Гэткім чынам, ратыфікацыю падтрымалі ўсе фракцыі парлямэнту Армэніі, апроч апазыцыйнай «Спадчыны».

Ля будынку парлямэнту сабраліся дзясяткі актывістаў апазыцыі, якія заклікалі адхіліць дамову.

Дакумэнт аб далучэньні Армэніі да Эўразійскага эканамічнага зьвязу быў падпісаны ў Менску яшчэ ў кастрычніку, але пачне дзейнічаць толькі з пачатку наступнага году. Цяпер у Эўразійскі эканамічны зьвяз уваходзяць Беларусь, Расея і Казахстан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG