Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганконгу 40 затрыманых пасьля сутыкненьняў з паліцыяй


У Ганконгу адбыліся сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:18 0:00
Наўпроставы лінк

Раніцай 1 сьнежня ў Ганконгу адбыліся жорсткія сутыкненьні паліцыі з дэманстрантамі, якія прыйшлі да будынку ўраду.

Паліцыя ўжыла дубінкі і сьлезацечны газ. Сорак чалавек былі затрыманыя.

Сотні ўдзельнікаў пратэсту прарваліся праз кардоны паліцыі і перакрылі рух транспарту. Паводле арганізатараў пратэсту, яны хацелі такім чынам перашкодзіць прыезду на працу кіраўніка выканаўчай ўлады Ганконгу Люн Чун Іна ды іншых чыноўнікаў

Удзельнікі руху за дэмакратыю ладзяць пратэсты ў цэнтры гораду ад верасьня. Яны дабіваюцца ад Кітаю дазволу вылучаць уласнага кандыдата на наступных выбарах кіраўніка выканаўчай улады Ганконгу ў 2017 годзе.

Улады КНР пагадзіліся даць жыхарам Ганконгу ўсеагульнае выбарчае права, але працягваюць настойваць, што права вылучаць кандыдатаў на выбарах будзе мець толькі Пэкін.

Тым часам 30 лістапада кітайскі ўрад заявіў, што парлямэнцкай дэлегацыі Вялікабрытаніі не дазволяць ўезду ў Ганконг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG