Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова абрала Эўропу


На выбарах у Малдове лідзіруюць сацыялісты, але перамагаюць праэўрапейскія сілы.

Па выніках падліку 87 % галасоў на парлямэнцкіх выбараў у Малдове лідзіруе прарасейская Партыя сацыялістаў, але ў цэлым праэўрапейскія сілы атрымліваюць невялікую перавагу у будучым парлямэнце.

На гэты момант у парлямэнт Малдовы праходзіць пяць партый:

  • Партыя сацыялістаў (21,61% галасоў),
  • Лібэральна-дэмакратычная партыя (19,29%),
  • Партыя камуністаў (17,84%),
  • Дэмакратычная партыя (15,76%),
  • Лібэральная партыя (9,38%).

Неглядзячы на тое, што прарасейскія партыі сацыялістаў і камуністаў займаюць першае і трэцяе месца па выніках выбараў, у цэлым тры астатнія партыі (лібэрал-дэмакраты, дэмакраты і лібэралы), якія зьяўляюцца прыхільнікамі эўрапейскага выбару, павінны атрымаць большасьць ў новым парлямэнце.

Яўка выбаршчыкаў, па падліках уладаў, склала 55,86%.

Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Малдовы, экс-прэм’ер Уладзімер Філат у сваёй заяве па выніках парлямэнцкіх выбараў выступіў за працяг эўрапейскага курсу краіны.

«Мы ўсе прайшлі вельмі цяжкае выпрабаваньне. Малдова павінна і надалей заставацца незалежнай краінай, працягваючы свой эўрапейскі шлях», — сказаў лідэр ЛДПМ, якога цытуе Бі-бі-сі.

Дэпутатаў у малдаўскі парлямэнт абіраюць на 4 гады. Парляменцкая большасць павінна будзе сфармаваць урад краіны.

Камэнтары малдоўскіх палітолягаў чытайце пазьней на нашым сайце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG