Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швайцарыі праз рэфэрэндум спрабуюць абмежаваць іміграцыю


У Швайцарыі сёньня праходзіць рэфэрэндум, падчас якога грамадзяне краіны выкажуць сваё стаўленьне да захадаў па абмежаваньні іміграцыі.

У гэтым годзе ў краіне ўжо другі раз праводзіцца плебісцыт па гэтым пытаньні. У лютым большасьць выбарнікаў выказаліся за ўвядзеньне квот для замежнікаў.

Новыя захады накіраваны на далейшае зьмяншэньне прытоку замежнікаў у краіну і прадугледжваюць скарачэньне штогадовай квоты на колькасьць імігрантаў да 0,2 працэнта. Мэтай гэтых ініцыятываў зьяўляецца клопат пра экалёгію краіны.

Праціўнікі абмежаваньня іміграцыі лічаць, што гэтыя захады нэгатыўна адаб’юцца на эканоміцы Швайцарыі, паколькі 25 адсоткаў працоўнай сілы краіны — гэта замежнікі. Насельніцтва Швайцарыі складае 8.200.000 чалавек.

Сёньня на ўсеагульны рэфэрэндум таксама вынесеныя пытаньні павелічэньня золатавалютных рэзэрваў краіны і адмены падатковых ільгот для багатых замежнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG