Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Учора прарасейскія сэпаратысты перастрэльваліся з украінскай арміяй і паміж сабой


Прарасейскія сэпаратысты
Прарасейскія сэпаратысты

На ўсходзе Ўкраіны ахвярамі баявых дзеяньняў за апошнія суткі сталі два мясцовыя жыхары, два чалавекі параненыя. Як паведамляюць у прэс-цэнтры ўкраінскай спэцапэрацыі, сэпаратысты каля пяцідзесяці разоў абстралялі пазыцыі ўкраінскіх вайскоўцаў. Украінская артылерыя нанесла больш за дваццаць удараў у адказ.

У прэс-цэнтры спэцапэрацыі таксама паведамілі, што пры перастрэлцы паміж сэпаратыстамі і атрадам Навачаркаскага казацкага атамана Мікалая Казіцына ў горадзе Антрацыт Луганскай вобласьці ў пятніцу загінулі 20 чалавек з абодвух бакоў канфлікту. Паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, сутыкненьні працягваюцца і каля пасёлку Аляксандраўка Данецкай вобласьці.

Пра абвастрэньне канфлікту паміж казакамі Казіцына і сэпаратыстамі так званай Луганскай народнай рэспублікі стала вядома 28 лістапада. Кіраўніцтва ЛНР абвінавачвае казакоў, якія — паводле некаторых дадзеных — з траўня кантралююць горад Антрацыт, у раскрадваньні грошай,

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG