Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менску і Гомелі праходзяць глямурныя вечарынкі «Беларусам быць модна»


28 лістапада Blackhall Bar праводзіць тэматычную вечарынку «Беларусам быць модна». Як паведамілі Радыё Свабода ў клюбе, наведнікаў падчас вечарынкі чакае вялікі сюрпрыз. Які сюрпрыз, адміністратарка клюбу не паведаміла, але прагаварылася, што будуць беларускамоўныя песьні, беларускія танцы.

На профілі клюбу ў сацыяльных сетках зьявілася фота падарункавага набору, які клюб падрыхтаваў з нагоды вечарынкі — гэта чорная вышымайка і друкаваная прадукцыя зь беларускім арнамэнтам.

Раней на афіцыйнай старонцы клюбу ў фэйсбуку зьявілася паведамленьне наступнага зьместу:

«28 лістапада Blackhall bar з гонарам прадстаўляе тэматычную вечарынку „Беларусам быць модна“. Мы любім нашу Радзіму, ганарымся культурай і мінулым, і сапраўды лічам, што беларусам быць добра, беларусам быць модна! Запрашаем мінчан і гасьцей сталіцы адчуць беларускую гасьціннасьць разам з намі. Мы падрыхтавалі вялікае шоў, якое не пакіне Вас абыякавымі. 28 лістапада. Беларусам быць модна!»

Падобная вечарына адбудзецца сёньня і ў Гомелі.

Як стала вядома Радыё Свабода, у гомельскім культурна-забаўляльным цэнтры «Эўропа» адбудзецца выступ менскага дыджэя DMC IREX, які ўваходзіць у топ-100 найлепшых дыджэяў Беларусі. Афіша да вечарыны аформленая беларускім бел-чырвоным арнамэнтам.

На пачатку месяца яшчэ адзін беларускі начны клюб Dozari правёў сэрыю вечарынак «Русским быть модно» і «Russian night». Гэта было моцна раскрытыкавана карыстальнікамі інтэрнэту. Пасьля гэтага скандалу клюб анансаваў вялікую вечарынку з нацыянальным калярытам пад назвай «Welcome to Belarus».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG