Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі «на небывалую вышыню ўздымуць барацьбу зь дзікімі кабанамі»


Асноўная крыніца заражэньня афрыканскай чумой для хатніх сьвіней — гэта дзікія сьвіньні.

Пра гэта заявіў сёньня віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Міхаіл Русы, выступаючы ў Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь. Ён сказаў, што барацьбу зь ляснымі дзікамі ў нашай краіне цяпер «уздымуць на небывалую вышыню».

Русы сказаў, што ў панядзелак ён праводзіў спэцыяльнае паседжаньне штабу, які створаны для барацьбы з афрыканскай чумой сьвіней, і спадзяецца, што цяпер, калі выпаў сьнег і ў лесе будуць відаць сьляды дзікіх жывёлаў, зьнішчаць іх будзе лягчэй.

Міхаіл Русы скрытыкаваў кіраўніцтва раённых паляўнічых арганізацыяў.

«Ёсьць выпадкі, калі паляўнічыя бачаць, але адмыслова не адстрэльваюць дзікіх жывёлаў. Гэта тлумачыцца тым, што пасьля забойства паляўнічаму трэба пахаваць гэтую жывёлу, выконваючы адмысловыя правілы. Аднак узнагарода, якая выдаецца паляўнічаму ў такім выпадку, складае ўсяго дзьве базавыя велічыні, і таму некаторыя паляўнічыя ня хочуць гэтым займацца і адмыслова не адстрэльваюць крыніцы заражэньня», — сказаў віцэ-прэм’ер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG