Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікаваны тэкст кааліцыйнай дамовы ва Ўкраіне


У пятніцу кааліцыйная дамова была парафаваная пяцьцю партыямі — «Блёкам Пятра Парашэнкі», «Народным фронтам», аб’яднаньнем «Самадапамога», «Радыкальнай партыяй Алега Ляшко» і партыяй «Бацькаўшчына».

У апублікаваным праекце пагадненьня аб стварэньні кааліцыі парлямэнцкага большасьці 73 старонкі.

Прэм’ер-міністар Укріаны Арсеній Яцанюк канстатаваў, што ў кааліцыю увойдзе канстытуцыйная большасьць Вярхоўнай Рады, 300 дэпутатаў. У аб’яднаньні ня будуць удзельнічаць дэпутаты ад «Апазыцыйнага блёка» і тыя, хто галасаваў за так званыя «дыктатарскія законы», прынятыя Вярхоўнай Радай 16 студзеня.

Кааліцыйны пагадненьне прадугледжвае рэформы амаль усіх сфэр дзяржаўнага кіраваньня і эканомікі, у тым ліку сыстэмы нацыянальнай бясьпекі, судова-прававой сыстэмы, выбарчага заканадаўства.

Як паведаміў дэпутат ад «Блёка Пятра Парашэнкі» Ўладзімір Гройсман, афіцыйна дакумэнт будзе падпісаны на першым пасяджэньні новай Вярхоўнай Рады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG