Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Муры: Хадановіч сьпявае Качмарскага (СЛУХАЦЬ)


Хадановіч перасьпяваў па-беларуску гіты барда польскай «Салідарнасьці» Яцэка Качмарскага (Jacek Kaczmarski).

Адзін з гітоў альбому, беларускую вэрсію «Муроў», Андрэй Хадановіч упершыню выканаў на Плошчы-2010. Гэта пераклад аднаго з галоўных гітоў польскай «Салідарнасьці» ў выкананьні Яцэка Качмарскага.

Яшчэ раней — у 1968 годзе вэрсія «Муроў» на каталёнскай мове гучала падчас змаганьня з дыктатурай Франка.

Альбом выдадзены вроцлаўскім Kolegium Europy Wschodniej пра ўдзеле «Гарадзенскай бібліятэкі». Песьні зьмешчаныя ў сеціве са згоды праваўласьніка. Набыць альбом цалкам можна ў менскай «Галерэі Ў».

Запіс, зьвядзеньне, майстарынг: Андрэй Багданаў,

аранжыроўка, клявішныя: Віталь Эпаў, Любоў Эпава,

гітара Андрэй Еўдакімаў,

акардэон: Аляксандар Буцько.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG