Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маккейн занепакоены, што Зэман сымпатызуе Пуціну


Джон Маккейн.
Джон Маккейн.

Крытыка палітыкі цяперашняга прэзыдэнта Чэхіі адносна Расеі прагучала пад час адкрыцьця ў амэрыканскім Кангрэсе бюста былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла.

Уплывовы амэрыканскі сэнатар Джон Маккейн вельмі занепакоены пазытыўным стаўленьнем прэзыдэнта Чэхіі Мілаша Зэмана да Расеі і яе прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.

Захад, на думку сэнатара-рэспубліканца, павінен больш рашуча рэагаваць на расейскую агрэсію ва Ўкраіне, не выключаючы паставак зброі ўкраінцам.

"Я вельмі занепакоены тэндэнцыяй у некаторых краінах Усходняй Эўропы, у тым ліку Чэхіі. Некаторымі заявамі, якія прагучалі адносна Расеі, ды зьменамі поглядаў, якія адбыліся",— сказаў Маккейн у ходзе дыскусіі аб спадчыне Вацлава Гаўла ў бібліятэцы Кангрэсу ЗША.

У гэтым кантэксьце ён таксама нагадаў пра нядаўні пратэст у Празе супраць Зэмана, які на яго думку быў «вельмі тэмпэрамэнтным».

Чэскі прэзыдэнт Мілаш Зэман абурыў суграмадзян сваімі заявамі прамаскоўскага зьместу. Ён, напрыклад, параўнаў вайну ва Ўкраіне з грыпам і крытыкаваў санкцыі супраць Расеі, бо яны нібыта перашкаджаюць дыялёгу цывілізацый.

Зэман запрасіў расейскага прэзыдэнта наведаць Прагу напачатку наступнага году, выбраўшы для гэта як нагоду юбілей вызваленьня Асьвенціма.

У часе публічных акцый з нагоды 25-гадовага юбілею Аксамітнай рэвалюцыі грамадзяне асьвіствалі Зэмана, паказвалі яму чырвоныя карткі і нават закідвалі яйкамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG