19 лістапада ў Ярцаўскім раёне Смаленскай вобласьці аўтамабіль пасла Беларусі ў РФ Ігара Петрышэнкі сутыкнуўся з аўтамабілем ВАЗ.
У выніку аварыі адна з пасажырак ВАЗа загінула на месцы (жанчына 1939 году нараджэньня), другая пасажырка 1937 году нараджэньня памерла ў цэнтральнай раённай бальніцы Ярцава.
Ігар Петрышэнка не пацярпеў і адразу паехаў на працу, а ягоны кіроўца застаўся даваць тлумачэньні паліцыі, паведамляе «РИА Новости».