Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па Менску ходзяць людзі з імпэрскім сьцягам Расеі


Імпэрскі сьцяг Расеі на вуліцах Менска. Фота з Фэйсбуку Паўла Вінаградава
Імпэрскі сьцяг Расеі на вуліцах Менска. Фота з Фэйсбуку Паўла Вінаградава

На спробы пацікавіцца сьцягам адказваюць: «Свабоду жыхарам Данбасу».

Незвычайных хлопцаў сустрэў актывіст Павал Вінаградаў. Вось што ён распавёў Радыё Свабода:

Павал Вінаградаў: «Ехалі з жонкай Сьветай дахаты, і бачу — хтосьці ідзе з імпэрскім расейскім сьцягам. Вырашыў пацікавіцца ў хлопцаў, зь якой нагоды.

Я да іх падышоў, спытаў, што за сьцяг. Яны адказалі: «Сьцяг Расейскай імпэрыі». Значыць, гэта не выпадкова і людзі ведаюць, што за сьцяг. Пытаюся: «А зь якой нагоды?» Яны мне адказваюць: «Сёньня сьвята, пачытайце ў інтэрнэце».

Я іх стаў фатаграфаваць, тады яны сталі ад мяне сыходзіць. Я ім кажу: «Вы за „русский мир“?» А мне ў адказ: «Свабоду жыхарам Данбасу!»

Павал Вінаградаў зьвяртае ўвагу, што хлопцы ішлі зь вялікім сьцягам абсалютна адкрыта і, найверагодней, вярталіся зь нейкага мерапрыемства.

Як паведамляе дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА, 19 лістапада ў Беларусі адзначаецца Дзень ракетных войскаў і артылерыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG