Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Кучма: Пуцін паказвае ўсяму сьвету цану свайго слова


Леанид Кучма
Леанид Кучма

Пра перагляд менскіх дамоўленасьцяў ня можа быць гаворкі, — заявіў экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма ў інтэрвію ўкраінскаму Пятаму каналу.

Афіцыйны прадстаўнік украінскіх уладаў на перамовах кантактнай групы ў Менску Леанід Кучма выказаў меркаваньне, што, калі менскія дамоўленасьці не выконваюцца, трэба пераходзіць на жэнэўскі фармат:

«Ні пра які перагляд менскіх дамоўленасьцяў ня можа ісьці гаворкі. Таму што ніхто сёньня ня скажа, што трэба рабіць, акрамя таго, што там напісана. Гэта аснова, на якую спасылаецца ўвесь сьвет. Гэта аснова, пад якой Пуцін падпісаўся. А калі не выконвае — ён паказвае сьвету кошт свайго слова. Ён жа Зурабава туды паслаў, так ці не? Калі Расея, паставіўшы свой подпіс, не выконвае дамоўленасьцяў, — яна ўсяму сьвету паказвае, хто яна ёсьць сёньня.

Я таксама перакананы, што трэба выходзіць на жэнэўскі фармат, у якім бралі б удзел і Злучаныя Штаты Амэрыкі, супраць чаго ўвесь час выступае Расея. Бо адна справа, ведаеце, калі ў Менску пасол нешта падпісаў, а зусім іншая — калі трэба будзе адпавядаць ужо на зусім іншым узроўні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG