Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літаратура як інструкцыя


Тэадор Русэль, «Чытачка» (1887)
Тэадор Русэль, «Чытачка» (1887)

Найлепшыя пэрспэктывы ў будучыні маюць тэксты-інструкцыі.

Інструкцыяй ёсьць нават Біблія. Гісторыі мінулага — таксама інструктаж: насьледуй праведнікам, будзеш выратаваны. Эстэцкі ўхіл літаратуры апошніх стагодзьдзяў быў часовым. Утылітарнасьць зноў мусіць заняць цэнтральнае месца. Даўным-даўно «інструктаж» адбываўся вусна — не было ні пісьменьнікаў, ні пісьменнасьці. Усё паўтараецца: мастацка-забаўляльны фармат вяртаецца ў аўдыё-візуальныя сфэры. Літаратура з маўкліва-графічных вышынь спускаецца ў анлайн-размоўнае балота. Людзі часьцей глядзяць ды слухаюць, чым чытаюць і думаюць. Але інструктаж — самая прагматычная літаратура — будзе запатрабаваны. Новыя машыны, тэхналёгіі, мэтодыкі аздараўленьня патрабуюць новых тэкстаў-тлумачэньняў. Каб выратаваць мову — стварайма інструкцыі. На ўсе выпадкі жыцьця. Мо так выжывем і самі?

(В. Аўраменка, Магілёў)

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG