Лінкі ўнівэрсальнага доступу

35 мільёнаў чалавек знаходзяцца ў сучасным рабстве


Прымусовая праца, прымусовыя шлюбы, гандаль людзьмі, даўгавая кабала і сэксуальная эксплюатацыя — у такіх формах сучаснага рабства ў сьвеце перабываюць больш за 35 мільёнаў чалавек.

61% працэнт выпадкаў рабства ў сьвеце прыпадае на 5 краінаў — Індыю, Кітай, Пакістан, Узбэкістан і Расею.

Пра гэта сьведчыць справаздача аўстралійскай няўрадавай арганізацыі Walk Free Foundation, якая ахоплівае 167 краінаў сьвету.

Найбольшая колькасьць насельніцтва прыцягнута ў гандаль рабамі ў Маўрытаніі — 4%. Далей ідзе Узбэкістан з 3,97%.

Рост рабства ва Ўзбэкістане дасьледчыкі зьвязваюць з дзяржаўнай прымусовай працай. Паводле дакладу Walk Free Foundation, больш за 1,2 мільёна чалавек ва Ўзбэкістане (з колькасьцю насельніцтва 30,2 мільёна), прыцягнутыя да прымусовага штогадовага збору ўраджаю бавоўны.

У справаздачы гаворыцца таксама, што больш за 2 мільёны чалавек у Пакістане і больш за адзін мільён у Расеі жывуць у сучасным рабстве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG