Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маладэчне вывесілі расьцяжку «Воля народам — сьмерць імпэрыям»


Актывісты ініцыятывы «Пошуг» зладзілі ў Маладэчне акцыю супраць імпэрыялізму. У вечаровы час яны вывесілі расьцяжку «Воля народам — сьмерць імпэрыям!» і зьнялі гэта на відэа.

Іван Дуб, які апублікаваў відэа, апавёў Радыё Свабода:

«Акцыю ладзілі аўтаномныя актывісты. Мы ім аказалі інфармацыйную падтрымку. Што тычыцца банэра, то кожная імпэрыя будавала сваю дзяржаўнасьць на касьцях народаў, праз рабаваньне ды зьнішчэньне насельніцтва шматлікіх краінаў! Шмат разоў мы сустракалі ў гісторыі прыклады імпэрыялістычных забудоў, шмат разоў і наша зямля адчувала амбіцыі і жалезную пяту „вялікадзяржаўных“ шавіністычных суседзяў. Цяпер, у 21 стагодзьдзі, мы бачым, як братні народ Украіны стаў ахвярай такога агрэсара! Мы не павінны назіраць гэткі ганебны гвалт і трываць».

«Пошуг» стаў вядомы беларускім мэдыям пасьля відэа, на якім актывісты зьдзіраюць з майкі хлопца надпіс «Я русский».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG