Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына, Чэхія, Славаччына і Польшча падтрымалі Ўкраіну ў яе супрацьстаяньні расейскай агрэсіі


Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі заявіў пра пазыцыю краінаў Вышаградзкай чацьвёркі на сустрэчы ў Браціславе з удзелам прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.

Ён таксама выказаўся ў падтрымку ідэі стварэньня сталага фармату ўзаемадзеяньня «Вышаградзкая чацьвёрка і Ўкраіна» на розных узроўнях, — паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Ўкраіны.

На выніковай прэс-канфэрэнцыі Парашэнка паведаміў, што, у прыватнасьці, удзельнікі сустрэчы дамовіліся пра наладжваньне сталага ўзаемадзеяньня паміж краінамі Вышаградзкай чацьвёркі і Ўкраінай на ўзроўні міністраў замежных спраў і міністраў абароны.

Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Парашэнка падкрэсьліў, што падтрымка, якую Ўкраіна атрымала ў Браціславе, вельмі неабходная для яе. «Усе краіны паказалі: мы маем справу з агрэсіяй. Мы павінны прадэманстраваць адзінства ўсёй Эўропы і салідарнасьць з Украінай у пытаньнях і бясьпекі, і эканомікі. І я ўбачыў гэтую салідарнасьць і падтрымку ў Браціславе», — сказаў ён, падзякаваўшы за такую «цьвёрдую і выразную пазыцыю».

Парашэнка таксама адзначыў, што «задаволены стылістыкай размовы»: абмяркоўваліся пытаньні канкрэтнай падтрымкі. «Гучала пазыцыя: дзе патрабуецца падтрымка — мы прыйдзем на дапамогу. Гэта менавіта тое, што цяпер трэба Ўкраіне», — падкрэсьліў прэзыдэнт.

Галоўнае, пра што ішла размова ў час сустрэчы, — гэта пытаньне бясьпекі. «Гэта вайна за свабоду і дэмакратыю ўсяго ЭЗ», — сказаў Парашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG