Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіч параўнаў постсавецкіх прэзыдэнтаў з дэманамі

абноўлена

Зьміцер Дашкевіч.
Зьміцер Дашкевіч.

Дысыдэнты 80-х з Цэнтральнай Эўропы сустрэліся ў Празе з цяперашнімі дысыдэнтамі з краін СНД, у тым ліку Беларусі.

У Празе на канфэрэнцыі, прысьвечанай 25-годзьдзю Аксамітнай рэвалюцыі, сабраліся дысыдэнты 1980-х гадоў, дзейнасьць якіх была лякаматывам падзеньня камунізму ва Ўсходняй Эўропе, а таксама цяперашнія актывісты, якіх падзеі 25-гадовай даўніны натхнілі на актыўную дзейнасьць дзеля адстойваньня дэмакратыі.

Падчас выступаў і гутарак прадстаўнікі двух пакаленьняў згаджаліся, што былыя і цяперашнія змагары за правы і свабоды чалавека, павінны падтрымліваць адзін аднаго. Ка канфэрэнцыю прыбылі актывісты і змагары за правы чалавека зь Беларусі, Азэрбайджану, Польшчы, Украіны і іншых краін. Яны прызналі, што лёс дэмакратыі ва Ўкраіне зьяўляецца крытычным для будучыні не толькі іх дзяржаў, але і для дзяржаў усёй Эўропы.

На канфэрэнцыі выступіў беларускі актывіст, былы палітвязень, адзін зь лідэраў «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч. Паводле Дашкевіча, цяпер на нешматлікіх беларускіх акцыях пратэсту можна амаль заўсёды ўбачыць ўкраінскія сьцягі. За гэтыя сьцягі міліцыянты б’юць больш, заўважыў Дашкевіч. На ягоную думку, грамадзкі рух ва Ўкраіне для беларусаў стаўся натхненьнем, разам з тым, аўтарытарныя лідэры постсавецкай прасторы разумеюць небясьпеку, якую для іх нясе Украіне сёньня.

«Я зьвяртаю ўвагу на такі біблейскі прыклад. Калі прыйшоў Ісус Хрыстос прапаведаваць — першыя, хто яго прызнаваў на зямлі, былі дэманы. Не прарокі, не начытаныя людзі, а дэманы. Існуе паралель з гэтай сытуацыяй. Першымі небясьпеку дэмакратычных зьменаў, Майдану, свабоды разумеюць дэманы, якія знаходзяцца ва ўладзе дзесяцігодзьдзямі, якія абмылі сваю ўладу крывёю», — сказаў Дашкевіч.

Генрык Вуец зьяўляецца прадстаўніком пакаленьня польскіх дысыдэнтаў 1980-х гадоў, адзін з заснавальнікаў мясцовай філіі прафсаюзу «Салідарнасьць». Ён пачаў сваю палітычную дзейнасьць у 1960-х гадах, яшчэ студэнтам. На яго думку, Украіна цяпер мае высокае значэньне ў эўрапейскім маштабе. Калі дэмакратыя ў Украіне не пераможа, то страчаныя будуць і іншыя эўрапейскія краіны, дзе аўтарытарныя рэжымы яшчэ больш жорсткія, чым ва Ўкраіне да Майдана.

Інтэрвію Зьмітра Дашкевіча ўкраінскай службе Радыё Свабода

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG