Як гаворыцца ў паведамленьні, накіраваным Венядзікттаву і разьмешчаным у пятніцу на сайце радыёстанцыі, будуць таксама разгледжаныя пытаньні наконт рэдакцыi радыёстанцыі і яе фармату.
Галасаваньне адбудзецца 21 лістапада.
У інтэрвію газэце «Ведомости» Лесін сказаў, што пытаньні парадку дня зьвязаныя з канфліктам вакол звальненьня вядучага «Эхо Москвы» Аляксандра Плюшчава, што галоўны рэдактар «не чуе акцыянэра і рады дырэктараў». Пры гэтым Лесін не ўдакладніў, ці будзе абмяркоўвацца звальненьне Венядзікттава і поўная зьмена фармату радыёстанцыі.
Аляксандр Плюшчаў быў звольнены тыдзень таму гендырэктарам радыёстанцыі Кацярынай Паўлавай. Кіраўніцтва «Газпром-мэдыя» палічыла амаральным паведамленьне вядучага ў Twitter пра сына кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргея Іванова: «Ці лічыце вы гібель сына Іванова, які некалі які зьбіў бабулю і засудзілі яе зяця, доказам існаваньня Бога / вышэйшай справядлівасьці?» Твіт быў апублікаваны 5 лістапада і хутка выдалены. Плюшчаў за яго папрасіў прабачэньня.
Тым не менш кіраўніцтва «Газпром-мэдыя» палічыла, што вядучы злоўжыў правамі журналіста, і прыняло рашэньне звольніць яго. З гэтым катэгарычна не пагадзіўся Венядзікттаў, які нагадаў, што паводле статуту кампаніі прадстаўляць супрацоўнікаў да звальненьня можа толькі ён.
6 лістапада ў інтэрвію РБК Лесін ня выключыў магчымай адстаўкі Венядзікттава. Пасьля некалькіх сустрэч Лесін і Венядзікттаў так і не прыйшлі да агульнага рашэньня.
«Газпром-Мэдыя» валодае 66 адсоткамі акцый «Эхо Москвы».