Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 лістапада: 94-я гадавіна Слуцкага збройнага чыну


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск (па14 лістапада). У гатэлі «Манастырскі» (вул. Кірылы і Мяфодзія, 6) адбудзецца Міжнародная канфэрэнцыя «Нясьмертная сьмерцю: вытокі адказнай пазыцыі». Пачатак а 10.00.

Менск. У Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а) адбудзецца лекцыя доктаркі гісторыі Дароты Міхалюк «Чатыры ўрады БНР у 1918-1920 гг.». Пачатак а 18:30

Менск. У Нацыянальным прэс-цэнтры адбудзецца прэс-канфэрэнцыя, прысьвечаная Дню Незалежнасьці Рэспублікі Польшча з удзелам Лешка Шарэпкі, пасла Польшчы ў Беларусі. Пачатак а 15.00

Менск. Па адрасе вул. Ленінградзкая, 16, каб. 213 (2 паверх) адбудзецца сэмінар па гендэрных правах і магчымасьцях. Пачатак а 14.00.

Менск. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы ім. Я. Коласа НАНБ (вул. Сурганава, 15, пакой. 110) пройдзе адкрыцьцё сумеснай беларуска-польскай выставы «Першая сусьветная вайна ў матэрыялах і дакумэнтах: з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя. Я. Коласа НАНБ і Галоўнага архіву старажытных актаў у Варшаве». Пачатак а 15.00

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1915 — у Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа. Заснавала яе Таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Маршалкам Таварыства быў Вацлаў Іваноўскі, а ягонымі намесьнікамі — Антон Луцкевіч і Вацлаў Ластоўскі. Неўзабаве такіх школак будзе адкрыта дзясяткі, а праз чатыры гады пачне працу славутая Віленская беларуская гімназія.

1919 — генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч падаў заяву пра пераход са сваім атрадам на службу БНР.

1920 — пачалося Слуцкае ўзброенае паўстаньне за аднаўленьне незалежнасьці БНР, у часе якога Случчына была абвешчана тэрыторыяй БНР.

1922 — у Вялікабрытаніі пачала вяшчаць радыёкампанія Бі-Бі-Сі.

1926 — у Менску пачалася 1-я Беларуская акадэмічная канфэрэнцыя ў пытаньнях рэформы беларускага правапісу і азбукі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1757 — Казімір Нестар Сапега, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі.

1812 — Паўлюк Багрым, беларускі паэт.

ЦЫТАТА:

Зайграй, зайграй, хлопча малы,
І ў скрыпачку, і ў цымбалы,
А я зайграю ў дуду,
Бо ў Крошыне жыць не буду.
Бо ў Крошыне пан сярдзіты,
Бацька кіямі забіты,
Маці тужыць, сястра плача:
«Дзе ж ты пойдзеш, небарача?..»
Дзе ж я пайду? Мілы Божа!
Пайду ў сьвет, у бездарожжа,
У ваўкалака абярнуся,
З шчасьцем на вас азірнуся.
Будзь здарова, маці міла!
Каб мяне ты не радзіла,
Каб мяне ты не карміла,
Шчасьліўшая ты бы была!
Каб я каршуном радзіўся,
Я бы без паноў абыўся:
У паншчыну б не пагналі,
У рэкруты б не забралі
І ў маскалі не аддалі.
Мне пастушком век ня быці,
А ў маскалях трудна жыці,
А я і расьці баюся,
Дзе ж я, бедны, абярнуся?
Ой, кажане, кажане!
Чаму ж ня сеў ты на мяне?
Каб я большы не падрос
Ды ад бацькавых калёс.

Паўлюк Багрым, «Зайграй, зайграй, хлопча малы»

1836 — Яраслаў Дамброўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году, які па дарозе на катаргу ў Сібір здолеў уцячы, стаў генэралам Парыскай камуны і загінуў у баі з вэрсальцамі

1840 — Клод Манэ, францускі мастак-імпрэсіяніст.

1881 — Аляксей Кайгарадаў, акадэмік, кліматоляг і геафізык.

1900 — Нічыпар Чарнушэвіч, беларускі паэт.

1902 — Міхась Машара, беларускі пісьменьнік і грамадзка-палітычны дзяяч.

1905 — Міхась Васілёк, беларускі паэт.

1907 — Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца, аўтарка кніжак пра Малога і Карлсана.

1912 — Янка Золак, беларускі паэт.

1933 — Леанід Пракопчык, беларускі краязнавец і пісьменьнік.

1950 — Уладзімер Кін-Камінскі, беларускі актор.

У гэты дзень памерлі:

1359 — Рыгор Палама, бізантыйскі праваслаўны багаслоў.

1398 — Андрэй Васіла, першы віленскі біскуп.

1716 — Готфрыд Лейбніц, нямецкі матэматык і філёзаф.

1831 — Георг Гегель, нямецкі філёзаф.

1986 — Мікола Ўлашчык, беларускі гісторык і археограф.

2008 — Генадзь Кісялёў, беларускі гісторык, літаратуразнавец, пісьменьнік і археограф.

2008 — Аляксандар Дракахруст, беларускі паэт і перакладчык. Пісаў на расейскай мове

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Яшчэ жывая. 14 лістапада 1926 у Менску пачалася канфэрэнцыя па рэформе правапісу

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG