Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібэрыі запаволіўся распаўсюд Эболы


Распаўсюджваньне ліхаманкі Эбола ў Лібэрыі, якая найбольш пацярпела ад гэтага захворваньня ў Заходняй Афрыцы, у апошні час, мяркуючы па ўсім, замарудзілася, заявіла Сусьветная арганізацыя аховы здароўя.

Экспэрты пры гэтым адзначаюць, што ў суседніх зь Лібэрыяй Сьера-Леонэ і Гвінеі хвароба «працягвае свае разбуральныя дзеяньні».

Па апошніх дадзеных ААН, распаўсюд Эболы на захадзе Афрыкі прывёў да гібелі каля 5 тысяч чалавек, зь іх 2700 сталі ахвярамі ліхаманкі ў Лібэрыі. Нягледзячы на некаторыя паляпшэньні ў гэтай краіне, экспэрты па-ранейшаму паказваюць на неабходнасьць эфэктыўных захадаў з боку сусьветнай супольнасьці для пераадоленьня эпідэміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG