Франсуа Алянд — самы непапулярны ў сучаснай гісторыі Францыі прэзыдэнт — прызнаў, што зьдзейсьніў шмат памылак.
Выступаючы ў чацьвер па францускім тэлебачаньні, прэзыдэнт у той жа час выказаў гатоўнасьць давесьці да канца рэформы ў краіне, якая перажывае крызіс.
Ён зноў пацьвердзіў, што ня будзе балятавацца на другі тэрмін, калі ня справіцца зь беспрацоўем, якое працягвае расьці цягам двух з паловай гадоў знаходжаньня Алянда ва ўладзе.