Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратаром прэзыдэнта стала Натальля Эйсмант з БТ

абноўлена

Натальля Эйсмант, фота: facebook.com
Натальля Эйсмант, фота: facebook.com

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прызначыў сваімпрэс-сакратаром Натальлю Эйсмант, якая раней працавала ў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі пад псэўданімам Натальля Кірсанава.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе тэлерадыёкампаніі, Натальля Эйсмант вяла выпускі навінаў, праграму «Панарама» і разам са сваім мужам Іванам Міхайлавым (Эйсмант) — «Галоўны эфір».

У апошнія гады ў Лукашэнкі не было прэс-сакратара. Апошняй гэтую пасаду да 2004 года займала Натальля Пяткевіч. Разам з пасадай прэс-сакратара існуе пасаду кіраўніка прэс-службы прэзыдэнта, якую займае Андрэй Папоў.

Натальля Эйсмант (Кірсанава) была вядоўцай Першага тэлеканалу. Разам са сваім будучым мужам яна прыйшла на дзяржаўнае тэлебачаньне весьці праграму «Дзелавое жыцьцё». Яе муж Іван Эйсмант (псэўданім Міхайлаў) — родны брат спартовай тэлежурналісткі Ганны Эйсмант. Вясельле гулялі ў сядзібе пад Менскам, было каля 80 гасьцей. Вядоўца навінавых праграмаў Юры Круглік прыйшоў на вясельле, пераапрануўшыся міліцыянтам. У ягоным жартаўлівым віншаваньні прагучала: «Устаць, суд ідзе».

Відаць, гэта намёк на тое, што Іван Эйсмант і ня думаў пра кар’еру тэлевядоўцы. Ён скончыў юрфак і працаваў па спэцыяльнасьці ў Горадні. Аднойчы на прапанову сястры ўзяў удзел у кастынгу на тэлеканале — і яму пашанцавала.

На пасадзе намесьніка галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі «Агенцтва тэлевізійных навінаў» Іван ужо атрымаў мэдаль Францыска Скарыны ад кіраўніка Беларусі.

Пасьля вясельля Натальля і Іван адпачылі ў Турэччыне, а вясельнае падарожжа заплянавалі правесьці ў Парыжы. Натальля дадае, што любіць адпачываць на моры.

Іван Эйсмант распавёў, што ў Натальлі ў сябрах акторы і актрысы.

Натальля нарадзілася ў 1984 годзе, скончыла менскую музычную вучэльню, Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спэцыяльнасьці «Актор драматычнага тэатру і кіно». У менскім Тэатры музкамэдыі яна выконвала дзіцячыя ролі. На трэцім курсе зразумела, што тэатар — гэта не яе справа.

«У тэатар калі і хаджу — то выключна для душы, а не па працы», — кажа Натальля. Перавагу аддае Купалаўскаму тэатру. Кажа, што яе можна ўбачыць у плястычным спэктаклі «Ня танцы».

На тэлебачаньні Натальля вяла ня толькі расейскамоўныя перадачы, але і беларускамоўныя «Навіны рэгіёна». У інтэрвію тэлеканалу яна распавяла, што вучыла беларускую мову зь вядомым мовазнаўцам Уладзімерам Куліковічам. Кажа, што пераход з расейскай мовы на беларускую насамрэч быў не зусім лёгкі. «Цяпер магу сказаць — мець зносіны гатовая, і калі пішу сабе тэксты — думаю выключна на беларускай», — кажа Натальля. У штодзённым жыцьці больш размаўляе на расейскай мове.

Пра сябе Натальля распавядае так: «Я эмацыйны чалавек, азартны таксама, мяне лёгка заразіць або падбіць на нейкі экстрэмальны ўчынак». Ёй падабаюцца Ўінстан Чэрчыль, Стыў Джобс, Маргарэт Тэтчэр, Мадона, Анджаліна Джолі.

«Прыемна, што ў Беларусі апошнім часам жанчыны набываюць усё большы ўплыў — у палітыцы і ня толькі. Ёсьць пэрспэктыва», — сказала Натальля.

На сваёй старонцы ў фэйсбуку Натальля ўпадабала артыкул «Правілы жыцьця» Маргарэт Тэтчэр" і нават працытавала яго: «Калі характар праяўляе жанчына, пра яе кажуць «сука». Калі характар праяўляе мужчына, пра яго кажуць «выдатны хлопец»))

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG