Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія праваабаронцы просяць ААН абараніць Танкачову


Праваабарончыя арганізацыі зь Беларусі зьвярнуліся да спэцдакладчыка ААН па становішчы праваабаронцаў, а таксама да спэцдакладчыка ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі з просьбай у тэрміновым парадку ўмяшацца ў сытуацыю, зьвязаную з магчымай высылкай зь Беларусі Алены Танкачовай.

У іх заяве адзначаецца, што гэта ня першы выпадак ціску ў сувязі з праваабарончай дзейнасьцю Алены Танкачовай. Калегі-праваабаронцы лічаць «недапушчальнымі такія дзеяньні дзяржавы, калі з дапамогай абмежаваньняў асабістых правоў і свабод ствараюцца перашкоды праваабарончай дзейнасьці арганізацый і грамадзян. Такія дзеяньні дзяржавы супярэчаць артыкулам 6 і 12 Дэклярацыі аб праве і абавязку асобных асоб, груп і органаў грамадзтва заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды і артыкулаў 12, 17, 19, 26 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах», цытуе зварот Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Тэрміновы зварот да спэцыяльных працэдураў Рады па правах чалавека ААН прадугледжаны для выпадкаў, калі неабходна неадкладная рэакцыя спэцдакладчыкаў на выпадкі сур’ёзнага ціску на праваабаронцаў у той ці іншай краіне.

Вядомай праваабаронцы Алене Танкачовай, якая ўжо 30 гадоў жыве ў Беларусі, анулявалі від на жыхарства, а 5 лістапада будзе разгледжанае пытаньне аб яе высылцы з краіны.

Кіраўніцтва «Цэнтру прававой трансфармацыі» заклікала беларускіх грамадзян зьвяртацца ў дзяржаўныя структуры з просьбай прыняць рашэньне на карысьць Алены Танкачовай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG