Пра гэта гаворыцца ў справаздачы місыі АБСЭ, апублікаваным на сайце арганізацыі.
«Прадстаўнікі Генштабаў Украіны і Расеі паведамілі місыі, што іх генэралы адсутнічалі (на папярэдняй сустрэчы 2 лістапада, — рэд.) у сувязі з заплянаванай на 5 лістапада сустрэчы высокага ўзроўню ў Данецку, падчас якой плянуецца абмеркаваць спыненьне гвалту вакол Данецкага аэрапорту», — адзначаецца ў справаздачы.
Данецкі аэрапорт кантралююць ўкраінскія сілавікі. У Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны паведамляюць, што баевікі рэгулярна абстрэльваюць сілы Атытэрарыстычнай апэрацыі ў раёне аэрапорту.
Затое прарасейскія сепаратысты, якія кантралююць большую частку Данецка, абвінавачваюць у пэрыядычных абстрэлах горада ўкраінскіх вайскоўцаў, якія кантралююць Данецкі аэрапорт, прылеглы да абласнога цэнтра пасёлак Пяскі і суседні горад Аўдзееўка.
Аднак у штабе АТА адзначаюць, што ўкраінскія вайскоўцы прытрымліваюцца рэжыму спыненьня агню, адкрываюць агонь толькі па разьведаным агнявым кропкам баевікоў, не абстрэльваюць пазыцый, калі гэта можа нанесьці шкоду мірным жыхарам.