Рашэньне правесьці вучэньні НАТО ў Літве з удзелам вайскоўцаў з 9 краінаў альянсу зьвязанае зь дзеяньнямі Расеі ва Ўкраіне. Раней вучэньні былі нацыянальнымі.
У вучэньнях пад назвай «Жалезны меч 2014» бяруць удзел 2,5 тысячы вайскоўцаў з Чэхіі, Эстоніі, ЗША, Вялікай Брытаніі, Канады, Літвы, Люксэмбургу, Вугоршчыны і Нямеччыны, паведамляе Delfi.
Вучэньні працягнуцца да 14 лістапада.