4 лістапада а 19-й у Арт-Сядзібе (пр. Незалежнасці 58, оф. 430) адбудзецца прэм'ера новага фільму «Шляхам Паўстаньня».
Дакумэнтальная стужка з элемэнтамі мастацкай рэканструкцыі апавядае пра падзеі паўстаньня 1863-64 гг (Паўстаньня Каліноўскага).
Дзьмітры Папко (Vinsent) напісаў музычны саўндтрэк да гэтага фільму. Песьня называецца «Каго любіш?».
Рэжысэр Павал Доўнар. У фільме ўзялі ўдзел вядомыя гісторыкі, пісьменьнікі: Уладзімер Арлоў, Адам Мальдзіс, Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч і іншыя.
Працягласьць фільму: 28 хвілінаў
Уваход вольны.