У Курапатах адбыўся мітынг, на якім зачыталі зварот Зянона Пазьняка і выступілі два намесьнікі старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі і Алесь Чахольскі.
У іхніх выступах адзначалася небясьпека з боку Расеі для Беларусі, гаварылася, што ўкраінская сытуацыя можа паўтарыцца.
А беларуская мова і памяць пра продкаў — наша абарона і нацыянальная бясьпека. Пасьля мітынгу людзі ўсталявалі крыжы, паставілі ля крыжоў зьнічкі, паклалі кветкі, павязалі на іх бел-чырвона-белыя стужкі.
Сёньня ў Менску адбыліся дазволеныя ўладамі шэсьце ў Курапаты і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў. Радыё Свабода вяло жывую трансьляцыю: