Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску сёньня мае адбыцца зьезд ТБМ


2 лістапада ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры праходзіць чарговы XII зьезд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Дэлегаты прадстаўляюць шасьцітысячную грамаду таварыства з усіх рэгіёнаў Беларусі і замежжа.

На зьезьдзе абмяркоўваецца змаганьне прыхільнікаў беларушчыны за наданьне беларускай мове адзінага дзяржаўнага статусу, умацаваньне яе сытуацыі ў сьвядомасьці грамадзянаў і дзяржавы. Таксама ў парадку дня зьезду – абраньне старшыні ТБМ.

Таварыства беларускай мовы ўтварылася 25 гадоў таму, яшчэ ў часы СССР. Аднак, паводле цяперашняга старшыні ТБМ Алега Трусава, глябальныя мэты аб’яднаньня не мяняліся.

«Яны як былі, так і застаюцца – зрабіць нашу беларускую мову мовай асноўнай, мовай дзяржаўнай, і каб на ёй размаўляла большасьць насельніцтва краіны. Так што мэты глябальныя, сфармаваныя ў далёкім 1989 годзе, не зьмяніліся. Мяняліся формы змаганьня за гэтыя мэты».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG