ПАДЗЕІ ДНЯ
Каласавіны — у менскім музэі Якуба Коласа. Заплянаваныя навуковая канфэрэнцыя, адкрыцьцё інтэрактыўнай пляцоўкі з героямі твораў паэта, канцэрт з удзелам кіраўніка ансамбля «Менскі гармонік» Івана Раманчука. (пачатак у 14:30).
Прэзэнтацыя кнігі Антона Рудака «Верхні горад» у кнігарні «логвінаЎ» (пр. Незалежнсьці, 37а), пачатак а 19:30.
Вер — мы сустрэнемся ў горадзе
дзе ліхтары адбіваюцца ў хмарах
мы сядзем на воблаку і пагаворым
бязьлюдныя вуліцы ўкрые туманам
мы будзем прыпальваць проста ад зорак
а нашыя словы падхопіць вецер
і панясе іх urbi et orbi
распавядзе ўнукам і дзецям.
Антон Рудак, зь верша Верхні горад.
У Горадні адкрыцьцё выставы фатаграфій Міхала Анішчанкі "Мы -гарадзенцы«( галерэя «Крыга», пачатак а 18-й.)
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1903 — Панама абвясьціла незалежнасьць ад Калюмбіі.
1918 — Польшча абвясьціла незалежнасьць ад Расеі.
1928 — Турцыя перайшла з арабскага на лацінскі альфабэт.
1970 — Марксіст Сальвадор Альендэ стаў прэзыдэнтам Чылі.
1992 — Біл Клінтан быў абраны прэзыдэнтам ЗША.
2009 — Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс падпісаў Лісабонскую дамову аб рэформе Эўразьвязу, пасьля чаго дакумэнт уступіў у сілу.
У гэты дзень нарадзіліся:
1801 — Вінчэнца Бэліні, італьянскі кампазытар
1845 — Зыгмунт Ґлёґэр, археоляг, этнограф і гісторык
1880 — Канстанцін Пушкарэвіч, філёляг, дасьледнік беларускай літаратуры, гісторык і перакладнік
1882 — Якуб Колас, клясык беларускай літаратуры
1890 — Глеб Бонч-Асмалоўскі, беларускі антраполяг і архэоляг
1893 — Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзяяч
1914 — Юліюш Бардах, польскі гісторык дзяржавы і права
У гэты дзень памерлі:
1937 — Максім Бурсевіч, дзяяч «Грамады»
1937 — Павал Валошын, дзяяч «Грамады» і КПЗБ, дэпутат Сойму міжваеннай Польскай Рэспублікі
1941 — Зьмітрок Бядуля, беларускі паэт, пісьменьнік і публіцыст
1954 — Анры Матыс, францускі мастак і скульптар
1983 — Антон Мартас, архіяпіскап, гісторык Праваслаўнай царквы
КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА
3 лістапада 1906 сыгнал SOS прызнаецца міжнародным сыгналам просьбы аб дапамозе