Як паведамляе сайт, апавяшчэньне аб ануляваньні віду на жыхарства і аб разглядзе пра высылку з Рэспублікі Беларусь Алена Танкачова атрымала ў другой палове дня 30 кастрычніка. Нагадаем, у верасьні стала вядома, што ў дачыненьні да праваабаронцы Алены Танкачовай, якая пражывае ў Беларусі з 1985 года, але мае расейскае грамадзянства, можа быць распачата працэдура пазбаўленьня віду на жыхарства.
Алене Танкачовай пагражае дэпартацыя зь Беларусі
Кіраўніца Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Алена Танкачова мае намер абскардзіць рашэньне аб ануляваньні віду на жыхарства ў Беларусі.